Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2017, 18:58

Пратакол аб супрацоўніцтве падпісаны на пасяджэнні беларуска-казахстанскай міжурадавай камісіі

22 верасня, Караганда /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Пратакол аб супрацоўніцтве падпісаны па выніках 13-га пасяджэння міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое адбылося ў Доме Дружбы ў Карагандзе.

У пасяджэнні прыняў удзел першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі.

У час афіцыйнага візіту ў рэгіён першы віцэ-прэм'ер таксама наведаў завод па ўтылізацыі аўтамабіляў і прадпрыемства "КазБелАЗ", якое з'яўляецца сумеснай казахстанска-беларускай вытворчасцю.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам устаноўлены 16 верасня 1992 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі