Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2016, 12:33

Праграма інавацыйнага развіцця на пяцігодку будзе ўнесена на зацвярджэнне да 1 ліпеня

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады будзе ўнесена на зацвярджэнне Прэзідэнту да 1 ліпеня, заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работа па фарміраванні дзяржаўных праграм на бліжэйшыя пяць гадоў практычна завершана. Іх пералік узгоднены кіраўніком дзяржавы. Прыняты 19 з 20. Праграма інавацыйнага развіцця будзе ўнесена Прэзідэнту на зацвярджэнне да 1 ліпеня", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Таксама ён нагадаў, што кіраўніком дзяржавы падтрыманы прапановы ўрада аб змяненні сістэмы аказання дзяржаўнай падтрымкі, "пераходзім на бюджэціраванне, арыентаванае на вынік". "На практыцы гэта значыць, што ёсць дзяржаўная праграма, накіраваная на дасягненне пэўных мэт развіцця. Ёсць ліміт бюджэтных сродкаў на фінансаванне гэтай праграмы", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, аказанне дзяржпадтрымкі ў рамках гэтых дзяржаўных праграм будзе праводзіцца на ўмовах конкурсу па адборы праектаў з забеспячэннем роўнага доступу суб'ектаў гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці. "Такі парадак ужо ўстаноўлены ўрадам. Права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі атрымае той, хто дакажа, што з найбольшай эфектыўнасцю забяспечыць дасягненне пастаўленых мэт", - запэўніў Васіль Мацюшэўскі.-0-

У Беларусі забяспечваецца фінансавая і валютная стабільнасць - МацюшэўскіУ Беларусі забяспечваецца фінансавая і валютная стабільнасць - Мацюшэўскі
Як адзначыў першы віцэ-прэм'ер, у бягучым годзе ўрадам сумесна з Нацыянальным банкам паслядоўна рэалізуюцца меры макраэканамічнай балансіроўкі ў эканамічных умовах, якія істотна адрозніваюцца ў горшы бок ад умоў папярэдняга года.

Урад Беларусі разлічвае выйсці на эканамічны рост у ІІ паўгоддзіУрад Беларусі разлічвае выйсці на эканамічны рост у ІІ паўгоддзі
"Ва ўмовах, што дынамічна мяняюцца, эканамічная палітыка ўрада будзе гібкай, адаптыўнай да знешніх змяненняў. Эфект ад прынятых ужо мер дасць магчымасць, паводле нашых ацэнак, у другім паўгоддзі бягучага года выйсці з адмоўнага трэнду эканамічнага развіцця", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Мацюшэўскі: рыначныя ваганні валютнага курса не выклікалі ажыятажнага попыту на валютуМацюшэўскі: рыначныя ваганні валютнага курса не выклікалі ажыятажнага попыту на валюту
Рыначныя ваганні валютнага курса, тым не менш, не выклікалі ажыятажнага попыту на валюту і не абвастрылі сітуацыю на валютным рынку. За чатыры месяцы чысты продаж валюты насельніцтвам склаў 7 млн у эквіваленце, у тым ліку ў красавіку - 9 млн.

Арганізацыі дрэваапрацоўкі Беларусі плануецца аб'яднаць у холдынгАрганізацыі дрэваапрацоўкі Беларусі плануецца аб
"Дзевяць арганізацый дрэваапрацоўчай галіны пераходзяць у кіраванне Банка развіцця. На парадку дня - стварэнне холдынга на базе гэтых прадпрыемстваў і ўзмацненне ролі і паўнамоцтваў наглядальных саветаў", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Мацюшэўскі назваў разняволенне дзелавой ініцыятывы адным з рэсурсаў росту эканомікіМацюшэўскі назваў разняволенне дзелавой ініцыятывы адным з рэсурсаў росту эканомікі
"Яшчэ адзін рэсурс росту - разняволенне дзелавой ініцыятывы. Пачалася работа па сістэмным спрашчэнні адміністрацыйных працэдур і скарачэнні іх колькасці. Будзем вырашаць гэту задачу ва ўзаемадзеянні з нашымі бізнес-супольнасцямі", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Мацюшэўскі: Беларусь актыўна працуе ў напрамку зніжэння гандлёвых бар'ераўМацюшэўскі: Беларусь актыўна працуе ў напрамку зніжэння гандлёвых бар
"Ключавым фактарам росту беларускай эканомікі з'яўляецца экспарт. Вядзецца актыўная работа ў напрамку зніжэння гандлёвых бар'ераў шляхам заключэння адпаведных пагадненняў", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Дзяржпадтрымка прадпрыемствам аказваецца толькі пры ўмове зніжэння затрат і аптымізацыі расходаў - Мацюшэўскі
"Рашэнні аб рэструктурызацыі даўгоў або аказанні дзяржаўнай падтрымкі прымаюцца толькі ў выпадку правядзення практычнай работы па зніжэнні затрат, аптымізацыі расходаў", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Праект новай рэдакцыі закона аб банкруцтве накіраваны на ўзгадненне зацікаўленымПраект новай рэдакцыі закона аб банкруцтве накіраваны на ўзгадненне зацікаўленым
Васіль Мацюшэўскі канстатаваў, што ў першую чаргу на парадку дня - пытанні росту рэзультатыўнасці выкарыстання існуючых рэсурсаў, зніжэння затрат, павышэння эфектыўнасці функцыянавання прадпрыемстваў і галін.

Урад перадасць Прэзідэнту да 1 чэрвеня прапановы па паляпшэнні работы дзяржапарату
Адказваючы на пытанне дэпутата Валянціны Лявоненка, першы віцэ-прэм'ер растлумачыў: "Не сакрэт, што ідзе даволі сур'ёзная дыскусія аб эфектыўнасці дзейнасці ўрада". Васіль Мацюшэўскі дадаў, што маецца на ўвазе ўрад у шырокім сэнсе: у тым ліку і мясцовыя органы.

Мацюшэўскі: правілы гульні для інвестараў у Беларусі павінны быць стабільнымі і празрыстымі
Па просьбе дэпутата Уладзіслава Шчэпава першы віцэ-прэм'ер пракаменціраваў вынікі праведзенага ў Вене форуму, прысвечанага прыцягненню еўрапейскіх інвестыцый у Беларусь. "Адбылася вельмі пазітыўная, адкрытая размова. Мы чулі адзін аднаго, і можна сказаць, што сапраўды ёсць шчыры інтарэс з боку еўрапейскай супольнасці, дзелавых колаў да эканомікі Беларусі", - сказаў ён.

Мацюшэўскі разлічвае, што Беларусь трапіць у 30-ку рэйтынгу Doing Business да 2020 годаМацюшэўскі разлічвае, што Беларусь трапіць у 30-ку рэйтынгу Doing Business да 2020 года
Васіль Мацюшэўскі адзначыў значны прагрэс Беларусі па руху ў згаданым рэйтынгу. Паводле яго слоў, краіна займае ўжо 44-ю пазіцыю і ўваходзіць у лік краін, якія найбольш дынамічна рухаюцца наперад у Doing Business. "Увогуле, з пункту гледжання гэтага паказчыка мы выглядаем вельмі нядрэнна", - канстатаваў першы віцэ-прэм'ер.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі