Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2016, 18:17

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-жніўні склаў 1,45 працэнта ВУП

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень-жнівень 2016 года склаўся ў суме Br0,9 млрд, або 1,45 працэнта ВУП. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў, паведамляе БЕЛТА.

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаў Br1,5 млрд, або 2,5 працэнта ВУП. Яго даходы за студзень-жнівень склаліся ў суме Br25,2 млрд, або 61,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br11,3 млрд, або 60,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Паступленне ПДВ - Br5,5 млрд, або 65,1 працэнта. Падатку на прыбытак паступіла Br1,2 млрд, або 53,4 працэнта. Акцызы паступілі ў суме Br1,4 млрд, або 66 працэнтаў. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br2,3 млрд, або 55,2 працэнта. Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва - Br7,8 млрд, або 62,9 працэнта, у Фонд універсальнага абслугоўвання - Br24,5 млн, або 79 працэнтаў, у Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br16,1 млн, або 134 працэнты, Фонд Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,1 млн, або 10,9 працэнта.

Па стане на 1 верасня запазычанасць па падатках і зборах склала Br126,6 млн.

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-жнівень 2016 года склаліся на ўзроўні Br23,7 млрд, або 59,2 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br10,4 млрд, або 58 працэнтаў.

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br4,3 млрд (55,7 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br2,5 млрд (58,8 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) - Br15,2 млрд (62,2 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі