Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 кастрычніка 2017, 17:34

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-верасні склаў 3,3 працэнта ВУП

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту ў студзені-верасні 2017 года склаў Br2,5 млрд, або 3,3 працэнта да ВУП. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў, паведамляе БЕЛТА.

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання з пачатку года склаўся ў суме Br3,3 млрд, або 4,3 працэнта да ВУП.

Даходы бюджэту сектара дзяржкіравання за студзень-верасень склаліся ў суме Br30,9 млрд, або 71,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br14 млрд, або 76,5 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

За студзень-верасень паступленне ПДВ склала Br6,7 млрд, або 70,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла Br1,7 млрд (58,5 працэнта). Акцызы паступілі ў суме Br1,8 млрд (77,3 працэнта). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br2,5 млрд (77,7 працэнта). У Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва паступіла Br9 млрд (66,8 працэнта), Фонд універсальнага абслугоўвання - Br27,6 млн (70,2 працэнта), Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br24,1 млн (155,5 працэнта), Фонд Дэпартамента выканання пакаранняў - Br1,5 млн (125 працэнтаў).

Па стане на 1 кастрычніка запазычанасць па падатках і зборах была на ўзроўні Br118,2 млн.

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-верасень склалі Br27,6 млрд, або 66,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Расходы рэспубліканскага бюджэту склаліся ў памеры Br11,5 млрд (66,1 працэнта).

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br4,9 млрд (64,2 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br2,8 млрд (64,4 працэнта), сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br8,9 млрд (65,9 працэнта). Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br9 млрд (71,3 працэнта), Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br10,6 млн (27 працэнтаў), Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br10,1 млн (65,2 працэнта), Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,4 млн (26,7 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі