Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 красавіка 2018, 14:38

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-лютым склаў 6,3 працэнта ВУП

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту ў студзені-лютым 2018 года склаў Br1,09 млрд, або 6,3 працэнта ВУП. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за два месяцы бягучага года склаўся ў суме Br1,3 млрд, або 7,6 працэнта ВУП.

Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-люты 2018 года склаліся ў суме Br7,7 млрд, або 16,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br3,64 млрд, або 17,7 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

За студзень-люты 2018 года паступленне ПДВ склала Br2,1 млрд, або 20,5 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла Br0,1 млрд, або 1,9 працэнта. Акцызы паступілі ў суме Br0,4 млрд, або 15,8 працэнта. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br0,8 млрд, або 22,5 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br2,2 млрд, або 16,4 працэнта зацверджанага гадавога плана, Фонд універсальнага абслугоўвання - Br10,1 млн (26,2 працэнта), Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br11,4 млн (55,1 працэнта), Фонд Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,2 млн (16,7 працэнта).

Па стане на 1 сакавіка 2018 года запазычанасць па падатках і зборах склала Br125,6 млн.

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-люты 2018 года склалі Br6,4 млрд, або 14,2 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br2,55 млрд, або 12,9 працэнта.

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br1,1 млрд (11,3 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br0,6 млрд (15 працэнтаў), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br2 млрд (14,5 працэнта). Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br2,1 млрд (15,3 працэнта), Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br1,3 млн (3,4 працэнта), Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br3,4 млн (16,4 працэнта). Расходы Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў не ажыццяўляліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі