Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2016, 14:41

Прафіцыт бюджэту за 2015 год склаў 1,7 працэнта да ВУП

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння законапраект аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2015 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках 2015 года прафіцыт бюджэту склаў Br15,071 трлн, або 1,7 працэнта да ВУП.

Пры абмеркаванні законапраекта дэпутаты адзначылі, што ў 2015 годзе знешнеэканамічныя ўмовы былі няпростымі, але ў краіне была захавана сацыяльная стабільнасць.

Першапачаткова расходы на 2015 год былі зацверджаны ў суме каля Br141,015 трлн. Даходы прагназаваліся ў памеры каля Br156,717 трлн. Потым паказчыкі былі адкарэкціраваны: расходы - каля Br155,481 трлн, даходы - амаль Br164,723 трлн. У выніку ў бюджэт паступіла больш як Br167 трлн даходаў. Расходы ж склалі Br152 трлн.

На нацыянальную абарону патрачана звыш Br9,2 трлн - 99,5 працэнта ад удакладненага плана; на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і забеспячэнне бяспекі - Br15,261 трлн (99,3 працэнта); на ахову здароўя - Br6,319 трлн (99,3 працэнта); на фізкультуру, спорт і СМІ - каля Br2,8 трлн (98,1 працэнта); на сацыяльную палітыку - Br15,457 трлн (99,7 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі