Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 сакавіка 2017, 18:50

Праекты дакументаў па стымуляванні дзелавой актыўнасці будуць вынесены на грамадскае абмеркаванне

30 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Праекты дакументаў, накіраваных на стымуляванне дзелавой актыўнасці, удасканаленне кантрольна-нагляднай дзейнасці і выключэнне залішніх патрабаванняў да бізнесу, будуць вынесены на грамадскае абмеркаванне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі Сяргей Навіцкі па выніках пасяджэння рабочай групы ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

"Было пасяджэнне рабочай групы, праводзіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Прынята рашэнне звярнуцца з просьбай да кіраўніка дзяржавы даць час для абмеркавання падрыхтаванага комплексу дакументаў і перанесці падпісанне на месяц. Гэта зроблена для таго, каб, як сказала Наталля Іванаўна, грамадскасць магла паглядзець гэтыя дакументы і абмеркаваць", - сказаў Сяргей Навіцкі.

Ён растлумачыў, што з улікам прапаноў, выпрацаваных падгрупамі, падрыхтаваны праекты дэкрэта і некалькіх іншых нарматыўна-прававых дакументаў. "Грамадскае абмеркаванне пачынаецца з сённяшняга дня. Дакументы і прапановы будуць прапрацаваны як органамі дзяржаўнай улады і кіравання, так і бізнес-супольнасцю. У бліжэйшы час адбудзецца пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва, мы акумуліруем дадатковыя прапановы. Акрамя таго, думаю, што адбудзецца яшчэ адно пасяджэнне рабочай групы, пасля якога сфарміруецца канчатковы выгляд дакументаў", - расказаў Сяргей Навіцкі.

Паводле яго слоў, прапанаваныя праекты дакументаў бізнес у цэлым ацэньвае пазітыўна. "Была праведзена вельмі вялікая работа дзяржаўных органаў і прадпрымальніцкай супольнасці. Паверце, дакументы значна аблегчаць работу, асабліва маладым прадпрыемствам, малому бізнесу", - рэзюмаваў Сяргей Навіцкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі