Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Праект дэкрэта па развіцці прадпрымальніцтва знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці - Мінэканомікі

Эканоміка 19.04.2017 | 13:54
Пётр Арушаньянц. Фота з архіва
Пётр Арушаньянц. Фота з архіва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект дэкрэта "Аб развіцці прадпрымальніцтва і выключэнні залішніх патрабаванняў, выстаўляемых да бізнесу" знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, паведаміў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі Пётр Арушаньянц на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За некалькі месяцаў праведзена беспрэцэдэнтная работа. Падрыхтаваны нормы, якія дадуць магчымасць сур'ёзна палепшыць дзелавое асяроддзе, спрасціць і патанніць вядзенне бізнесу. Дакумент знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, прапановы бізнес-супольнасці разглядаюцца на ўсіх узроўнях і па розных напрамках", - сказаў Пётр Арушаньянц.

Паводле яго слоў, у праект пастаянна ўносяцца змяненні. Каля 90 працэнтаў норм дэкрэта - прапановы прадпрымальнікаў.

Як паведамлялася, пакет нарматыўных прававых актаў аб спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу ў Беларусі вынесены на грамадскае абмеркаванне. Гэта праекты дэкрэта і некалькіх указаў.

Праектам дэкрэта "Аб развіцці прадпрымальніцтва і выключэнні залішніх патрабаванняў, выстаўляемых да бізнесу" вызначаны прынцыпы ўзаемадзеяння дзяржавы з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зацверджаны пералікі відаў эканамічнай дзейнасці, якія можна ажыццяўляць па заяўным прынцыпе, а таксама агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні і патрабаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Праектам дакумента ўстаноўлена, што робяць суб'екты гаспадарання пры ажыццяўленні эканамічнай дзейнасці ў сферы грамадскага харчавання, гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, вытворчасці харчовай і нехарчовай прадукцыі, пры будаўнічай, транспартнай дзейнасці, у сферы рэкламы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Схема пад'езду да могілак на Радаўніцу Каб пазбегнуць затораў і для зручнасці грамадзян 25 красавіка (Радаўніца) зменена арганізацыя пад'езду да Паўночных і Міханавіцкіх могілак.