Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 снежня 2016, 10:09

Прадстаўніцтва ЭКСАР у Беларусі разглядае магчымасць падтрымкі 21 праекта больш як на $670 млн

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніцтва Расійскага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў і інвестыцый (ЭКСАР) у Беларусі разглядае магчымасць падтрымкі 21 праекта больш як на $670 млн. Аб гэтым паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва АТ "ЭКСАР" у Беларусі Віктар Даранкевіч на форуме "Група РЭЦ у Рэспубліцы Беларусь: вынікі і перспектывы пашырэння экспартных праектаў і інвестыцый", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўнымі прыярытэтамі кіраўнік прадстаўніцтва назваў энергетыку, інфраструктурныя праекты, сферу вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі. "У ЭКСАР дзякуючы нашай рабоце ў Беларусі з'явілася больш за 40 новых кліентаў. Цяпер у нас знаходзіцца на разглядзе 21 праект на агульную суму больш як $670 млн", - адзначыў Віктар Даранкевіч.

Прадстаўніцтва ЭКСАР у Беларусі прадастаўляе кліентам шэраг паслуг, у тым ліку інфармаванне аб магчымасцях і прапановах ЭКСАР, кансультаванне і навучанне кліентаў, якія з'яўляюцца партнёрамі і пакупнікамі прадукцыі расійскіх вытворцаў, папярэдняе структураванне здзелак, іх падрыхтоўку і суправаджэнне. "На першапачатковым этапе дзейнасці мы бачылі давядзенне інфармацыі аб новых магчымасцях праграмы страхавання, якая дынамічна развіваецца ў Расіі. Нягледзячы на тое, што праграма створана для падтрымкі расійскага экспарту, для беларускіх прадпрыемстваў яна таксама змяшчае пэўныя перавагі", - растлумачыў Віктар Даранкевіч. У першую чаргу гэта магчымасць прыцягнення крэдытных рэсурсаў на працяглыя тэрміны па льготнай стаўцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі