Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 ліпеня 2019, 16:02

Прадстаўнікі расійскага бізнесу прапануюць унесці змяненні ў тэхрэгламенты ЕАЭС па малочных прадуктах

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі буйнога расійскага бізнесу прапануюць унесці змяненні ў тэхнічныя рэгламенты ЕАЭС па малочных і малаказмяшчальных прадуктах, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар Нацыянальнага саюза вытворцаў малака "Саюзмалако" (Расія) Арцём Бялоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер малаказмяшчальныя (з заменнікамі малочнага тлушчу) і малочныя прадукты аднесены ў адзін тэхнічны рэгламент - нумар 33. Прапанова, з якой мы выступілі, звязана з неабходнасцю выразна падзяліць прадукты, якія зроблены выключна з малака, і прадукты з заменнікамі малочнага тлушчу. Прычым другіх прадуктаў дзве катэгорыі: больш за 50 працэнтаў замены і менш як 50 працэнтаў. Наша стратэгія заключаецца ў тым, каб аб'яднаць гэтыя прадукты ў адну групу, унесці іх у тэхрэгламент нумар 21 і сфарміраваць найменні гэтых прадуктаў у рамках тэхрэгламенту нумар 22. Такім чынам мы вырашым задачу, звязаную з выразным пазіцыянаваннем дзвюх розных груп прадуктаў на рынку. Важна, каб спажывец разумеў розніцу паміж малочнымі і малаказмяшчальнымі прадуктамі. Па найменні і размяшчэнні на паліцы ён будзе ведаць, што гэта розныя прадукты", - сказаў Арцём Бялоў.

На думку прадстаўнікоў расійскага бізнесу, такія меры будуць стымуляваць попыт на традыцыйную малочную прадукцыю. "Катэгорыя прадуктаў, якія змяшчаюць больш за 50 працэнтаў заменнікаў малочнага тлушчу, на гэты момант наогул не ўрэгулявана. Гэту праблему таксама трэба вырашыць", - адзначыў гендырэктар "Саюзмалака".

Прапанова расійскага бізнесу па ўнясенні змяненняў у тэхрэгламенты будзе абмяркоўвацца ў ЕАЭС. Плануецца стварыць рабочую групу для разгляду гэтага пытання.

Расійская дэлегацыя прыехала ў Беларусь для абмеркавання пытанняў тэхнічнага рэгулявання вытворчасці малака і малочнай прадукцыі, выканання гандлёвых балансаў і ўзаемных паставак, эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці і перапрацоўкі малака. Сёння адбылася сустрэча ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. У праграме візіту ў тым ліку наведванне беларускіх прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі