Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прадпрыемствы ЖКГ у 2018 годзе плануецца вызваліць ад няпрофільных актываў

Эканоміка 20.10.2017 | 15:22
Аляксандр Церахаў
Аляксандр Церахаў

20 кастрычніка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі ў 2018 годзе плануецца вызваліць ад няпрофільных актываў. Аб гэтым заявіў сёння міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на рэспубліканскім семінары "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэм'ер-міністрам прынята прынцыповае рашэнне па вызваленні прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад няпрофільных актываў у 2018 годзе, нягледзячы на тыя спрэчкі, якія разгарнуліся пры падрыхтоўцы да гэтага семінара", - адзначыў Аляксандр Церахаў.

Ён падкрэсліў, што зніжэнне затрат - стратэгічны напрамак работы галіны, яно датычыцца кожнага рабочага месца, тэхналагічнага ўчастка, арганізацыі, рэгіёна. "Мы бачым рэзервы і не спыняемся на дасягнутым. Нараўне са зніжэннем страт накладных выдаткаў, аптымізацыяй колькасці і павышэннем эфектыўнасці цеплазабеспячэння затраты будуць зніжаны і за кошт прыняцця з 1 студзеня 2018 года такіх рашэнняў, як зніжэнне тарыфаў на электрычную энергію для арганізацый ЖКГ пры аказанні паслуг насельніцтву, адмена павышаючых каэфіцыентаў да падаткаў на зямлю і нерухомую маёмасць", - расказаў міністр.

Аляксандр Церахаў канстатаваў, што жыллёвы фонд рэспублікі, пабудаваны да 1996 года, характарызуецца высокім спажываннем цяпла, што з'яўляецца стрымальным фактарам пры прыняцці рашэнняў аб павышэнні тарыфаў на цеплавую энергію. "Намі вывучаны станоўчы вопыт замежных дзяржаў, адаптаваны да нашай рэчаіснасці, і мы гатовы прапанаваць механізм вырашэння праблемы. Прапануецца рэалізаваць падыход уключэння ўласнікаў жыллёвага фонду, а іх у нас амаль 94 працэнты, у фінансаванне гэтых мерапрыемстваў з аказаннем дзяржаўнай падтрымкі. Эфект будзе як для чалавека, так і для дзяржавы", - растлумачыў міністр. Паводле яго слоў, крыніцамі фінансавання з боку дзяржавы могуць быць сродкі, якія паступаюць ад прыватызацыі жыллёвага фонду, а таксама сродкі міжнародных фінансавых арганізацый.

Адносна замены ліфтаў Аляксандр Церахаў расказаў, што ў бліжэйшы час неабходна замяніць не менш як 10 тыс. адзінак ліфтавага абсталявання. "Прапрацавана пытанне прыцягнення сродкаў беларускіх банкаў з мінімальнай працэнтнай стаўкай на працяглы тэрмін пад умовы, якія забяспечваюць баланс інтарэсаў дзяржавы і насельніцтва. Лічу, што мэтазгодна замену ліфтаў праводзіць праз фарміраванне дзяржзаказу з вызначэннем аптымальнай цаны, прадаўжэннем гарантыйнага тэрміну не менш як да 5 гадоў і павышэння эксплуатацыйнай надзейнасці. Адпаведны праект нарматыўнага прававога акта падрыхтаваны", - канстатаваў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.