Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2021, 16:13

Плацельшчыкамі транспартнага падатку будуць больш як 2 млн беларусаў

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плацельшчыкамі транспартнага падатку будуць больш як 2 млн фізічных асоб. Такую ацэнку агучыў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка на пасяджэнні калегіі МПЗ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе асноўная маса плацельшчыкаў - фізічных асоб (а гэта, паводле нашых ацэнак, больш як 2 млн чалавек) - будзе выплачваць авансавы плацёж. Плануецца, што яго вылічэнне будзе праведзена цэнтралізавана на ўзроўні Міністэрства па падатках і зборах. І тут актуальным з'яўляецца пытанне якасці і дакладнасці звестак, якія прадастаўляюцца іншымі дзяржорганамі", - падкрэсліў Сяргей Налівайка.

Паведамленні на выплату транспартнага падатку будуць штогод накіроўвацца кожнаму плацельшчыку - фізічнай асобе - па пошце або ў асабісты кабінет плацельшчыка. Міністр даручыў больш актыўна расказваць пра перавагі асабістага кабінета плацельшчыка. Пакуль колькасць асабістых кабінетаў фізічных асоб не перасягае 900 тыс., у той час як транспартны падатак трэба будзе выплачваць больш як 2 млн беларусаў.

Плануецца, што да канца I квартала звесткі аб зарэгістраваных аўто і іх уладальніках будуць загружаны ў аўтаматызаваную інфармсістэму "Разлік падаткаў". Звесткі аб транспартных сродках хочуць таксама размясціць у асабістых кабінетах плацельшчыкаў, каб яны маглі аператыўна з імі азнаёміцца ​​і пры неабходнасці звярнуцца ў органы ДАІ для карэкціроўкі. Напрыклад, зняць з уліку аўтамабіль, непрыдатны да эксплуатацыі, адшукаць людзей, якія карыстаюцца машынамі па даверанасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі