Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 верасня 2018, 12:26

Планавыя праверкі суб'ектаў гаспадарання з 2019 года заменяць выбарачнымі - Анфімаў

5 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Планавыя праверкі суб'ектаў гаспадарання ў Беларусі з 2019 года заменяць выбарачнымі на аснове сістэмы рызык. Аб гэтым паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Леанід Анфімаў сёння ў Маскве на сесіі Савета вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 2019 года замест планавых праверак у краіне ўводзіцца новая форма кантролю - выбарачныя праверкі, заснаваныя на сістэме ацэнкі рызыкі ўчынення суб'ектам гаспадарання правапарушэнняў і высокай ступені іх негатыўных наступстваў", - сказаў Леанід Анфімаў.

Ён адзначыў, што адбор суб'ектаў па ўказаных крытэрыях ацэнкі будзе праводзіцца з дапамогай інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы кантрольнай дзейнасці ў Беларусі. Паводле слоў старшыні Камітэта дзяржкантролю, гэта сістэма забяспечвае ўзаемадзеянне кантралюючых і наглядных органаў усіх узроўняў пры планаванні кантрольных мерапрыемстваў, арганізацыі і правядзенні праверак, дае магчымасць весці ўлік праверак і рэзультатаў, аналізаваць іх дынаміку і тэндэнцыі, вызначаць умовы і фактары, якія ўплываюць на гэтыя працэсы.

Каменціруючы карэспандэнту БЕЛТА гэту навацыю, Леанід Анфімаў адзначыў, што тэма скарачэння праверак суб'ектаў гаспадарання ўжо даволі даўно абмяркоўваецца як у грамадстве, так і ў органах дзяржкіравання. "Ажыццяўляць праверкі без важкіх падстаў - значыць, стрымліваць развіццё бізнесу, дзелавой ініцыятывы", - упэўнены старшыня КДК. Паводле яго слоў, рызыка-арыентаваны метад праверак заснаваны на тым, ці ёсць у суб'екта гаспадарання патэнцыяльныя пагрозы ўзнікнення пазаштатных сітуацый, звязаных з парушэннем заканадаўства ў гаспадарчай і эканамічнай сферы.

Леанід Анфімаў дадаў, што кантрольныя органы Беларусі ўжо цяпер істотна скарацілі колькасць праверак суб'ектаў гаспадарання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі