Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2016, 16:10

План фінансавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2016 годзе зацверджаны ў новай рэдакцыі

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў у новай рэдакцыі план фінансавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2016 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 ліпеня 2016 года нумар 570, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У новай рэдакцыі выкладзены таксама план фінансавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў адкрытым акцыянерным таварыствам "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".

Згодна з пастановай, крэдытныя рэсурсы па асобных напрамках пераразмеркаваны з улікам сезоннага характару і спецыфікі гаспадарчай дзейнасці арганізацый-крэдытаатрымальнікаў. Разам з гэтым агульны ліміт дырэктыўнага крэдытавання, устаноўлены на бягучы год, не зменіцца.

Таксама ўдакладнены парадак крэдытавання Банкам развіцця новых інвестыцыйных праектаў, да якіх належаць праекты, раней не ўключаныя ў планы крэдытавання дзяржпраграм, і рашэнне аб крэдытаванні якіх не прынята крэдытуючымі банкамі. Банк развіцця будзе крэдытаваць новыя праекты ў выпадку, калі яны прайшлі конкурсны адбор і прызнаны эканамічна эфектыўнымі і фінансава рэалізуемымі.

У план уключаны суб'екты аграэкатурызму, якія набываюць магчымасць атрымання дырэктыўных крэдытаў на ўмовах указа ад 2 чэрвеня 2006 года нумар 372, а таксама вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі, якія могуць атрымаць крэдыты ў рамках пастановы Савета Міністраў нумар 1563.

Акрамя таго, упарадкаваны пералік арганізацый, якія маюць права на атрыманне дырэктыўных крэдытаў у ААТ "ААБ Беларусбанк". У пералік дадаткова ўключаны КГУП "Мінскі Камароўскі рынак", ААТ "ДАРОРС" і ААТ "Сталовічы Агра".

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі