Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 студзеня 2017, 17:19

Перспектыўным напрамкам эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР з'яўляецца лагістыка

13 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Перспектыўным напрамкам эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР з'яўляецца лагістыка. Такі пункт гледжання выказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА напярэдадні 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

"Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў, якія звязваюць Балтыку з Чорным морам, а таксама Расію з Еўрапейскім саюзам. Мы актыўна развіваем участкі транскантынентальных транспартных калідораў, удасканальваем лагістычную інфраструктуру на сваёй тэрыторыі", - адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ён лічыць, што гэта інфраструктура і транзітны патэнцыял могуць атрымаць значнае развіццё разам з ростам таварапатокаў Кітай-Еўропа па новым Шаўковым шляху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі