Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2017, 15:14

Першы серыйны беларускі легкавы GeelyAtlas NL3 сышоў з канвеера завода "БелДжы"

17 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Першы беларускі легкавы аўтамабіль GeelyAtlas NL3 сышоў з канвеера новага завода СЗАТ "БелДжы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага завода "БелДжы" і запуску серыйнай вытворчасці прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Беларуска-кітайскае СЗАТ "БелДжы", якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, было створана ў 2011 годзе. У лютым 2013 года на прадпрыемстве быў сабраны першы аўтамабіль. Акцыянерамі "БелДжы" з'яўляюцца ААТ "БелАЗ" (51,49 працэнта), Zhejang Jirun Automobile Co., Ltd (33,47%), СЗАТ "Саюзаўтатэхналогіі" (9,01 працэнта) і CITIC International Investment Limited (6,03 працэнта).

У канцы сакавіка 2015 года пачалося будаўніцтва завода дробнавузлавой зборкі камплектаў аўтамабіля поўнага цыкла. Новае прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзіна і заняло плошчу каля 120 га. Праектная магутнасць на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год.

На плошчах СП плануюцца да вытворчасці па поўным тэхналагічным цыкле красоверы NL3, NL4 і седан FE3. Усе аўтамабілі будуць аснашчаны як механічнай, так і аўтаматычнай каробкай перадач і адпавядаюць экалагічнаму класу Еўра-5. Мадэль NL3 мае таксама выкананне з поўным прыводам.

У кастрычніку 2017 года паспяхова завершаны эксплуатацыйныя выпрабаванні абсталявання завода па вытворчасці аўтамабіляў GeelyAtlas NL3. Правядзенне эксплуатацыйных выпрабаванняў па мадэлі NL4 запланавана на студзень 2018 года, па мадэлі FE3 - на май 2018 года.

Прагнозны аб'ём вытворчасці ў 2017 годзе складзе амаль 1,8 тыс. адзінак. З 2018 года прагназуецца рост вытворчасці і рэалізацыі. Прадугледжваецца, што аб'ём вытворчасці ў 2018-2019 гадах складзе 25 тыс. і 35 тыс. адзінак адпаведна.

Цяпер на заводзе працуюць больш за 760 чалавек. Сярэдняя заработная плата ў кастрычніку склала $465 у эквіваленце (чаканая па снежні - $500).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі