Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2018, 11:52

Першы мільён тон збожжа збяруць у Беларусі ў бліжэйшыя дні

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы мільён тон збожжа новага ўраджаю збяруць у Беларусі ў бліжэйшыя дні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Мяркуючы па набраных тэмпах, заўтра-паслязаўтра павінны выйсці на першы мільён тон збожжа. За ўчарашні дзень намалочана больш за 140 тыс. т збожжа. У трох абласцях практычна не працавалі з-за дажджоў", - адзначылі ў міністэрстве.

Паводле даных на 23 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 300 тыс. га, што складае 14 працэнтаў запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана 857 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 28,6 ц/га. У гэтым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017 годзе па стане на 23 ліпеня аграрыі сабралі 139,7 тыс. т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 43,4 працэнта ад плана (145,9 тыс. га). У Гродзенскай вобласці ўбрана 20,8 працэнта плошчаў (68,5 тыс. га), Гомельскай - 13,3 працэнта (43,7 тыс. га), Мінскай - 7,83 працэнта (38,4 тыс. га). У Віцебскай і Магілёўскай абласцях уборка збожжа толькі пачынаецца, там убрана 0,87 працэнта плошчаў (2,86 тыс. га) і 0,21 працэнта (0,68 тыс. га) адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі