Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2016, 10:55

Першы мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі пераадолелі мільённы рубеж ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Так, па стане на 25 ліпеня ў Беларусі намалочана больш як 1,1 млн т збожжа, з якіх 383,6 тыс. т - аграрыямі Гомельскай вобласці, 296,7 тыс. т - Брэсцкай. У Мінскай і Магілёўскай абласцях намалочана 259,9 і 72,9 тыс. т збожжа адпаведна, у Гродзенскай - 105,4 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй далучылася да жніва, 14,6 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 338 тыс. га, што складае 15,3 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам на сёння з'яўляецца Гомельская вобласць, дзе ўбрана 37 працэнтаў плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 33,5 ц збожжа, што на 3,4 ц больш, чым у мінулым годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі