Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 сакавіка 2017, 11:32

Перагаворы з Беларуссю аб новай праграме прадоўжацца ў красавіку ў Вашынгтоне - МВФ

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы з Беларуссю аб новай праграме прадоўжацца ў красавіку ў Вашынгтоне, заявіў у час прэс-брыфінгу ў сталіцы ЗША афіцыйны прадстаўнік МВФ Джэры Райс. Відэа брыфінгу апублікавана на сайце фонду, паведамляе БЕЛТА.

"Абмеркаванні з беларускімі ўладамі наконт магчымай праграмы падтрымкі ад МВФ працягваюцца, 16 сакавіка адбылася сустрэча місіі фонду з Прэзідэнтам Беларусі ў Мінску па яго запрашэнні. Адным з абмеркаваных момантаў была эканамічная і сацыяльная сітуацыя, таксама абмяркоўвалася сістэма сацыяльнай абароны для тых, хто больш за ўсё ў ёй мае патрэбу. Абмеркаванні будуць прадоўжаны на вясенніх сустрэчах у Вашынгтоне ў красавіку", - падкрэсліў Джэры Райс.

Мерапрыемствы вясенняй сесіі саветаў кіраўнікоў МВФ і групы Сусветнага банка пройдуць у Вашынгтоне 21-23 красавіка.

Супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным валютным фондам абмяркоўвалася 16 сакавіка на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам.

Як паведамлялася, Беларусь імкнецца да таго, каб пачаць новую праграму супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам у першай палавіне 2017 года. Раней заяўлялася, што краіна разлічвае на прадастаўленне фондам $3,5 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі