Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2017, 17:27

Пазітыўная дынаміка росту тавараабароту з Турцыяй захоўваецца - Макей

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазітыўная дынаміка росту тавараабароту з Турцыяй захоўваецца і ў бягучым годзе. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на пленарнай частцы 9-га пасяджэння беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За час, які мінуў з папярэдняга пасяджэння камісіі, нам удалося, нягледзячы на негатыўныя тэндэнцыі ў сусветнай эканоміцы, не толькі не дапусціць падзення двухбаковага тавараабароту, але і забяспечыць яго дадатную дынаміку. Гэта пазітыўная дынаміка захоўваецца і ў гэтым годзе, і мы што б там ні было проста абавязаны выканаць устаноўку кіраўнікоў нашых дзяржаў і дасягнуць тавараабароту ў памеры $1 млрд", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

За апошнія чатыры гады беларускі і турэцкі бакі правялі маштабныя бізнес-форумы, падпісалі мноства важных дакументаў, якія істотна ўзбагацілі дагаворна-прававую базу. Пачаў працаваць бязвізавы рэжым узаемных паездак грамадзян, адбыўся шэраг візітаў і перагавораў паміж буйнымі кампаніямі дзвюх краін па арганізацыі ўзаемных паставак тавараў. Прадоўжана актыўнае міжведамаснае ўзаемадзеянне ў сферах прамысловасці, транспарту, у падтрымцы малых і сярэдніх прадпрыемстваў, функцыянавання свабодных эканамічных зон.

Адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь, які прайшоў у лістападзе 2016 года. Па выніках сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў фактычна была вызначана стратэгія беларуска-турэцкага супрацоўніцтва па ўсім спектры адносін. "Пры гэтым каардынацыя работы па рэалізацыі эканамічнага блока дамоўленасцей ускладзена на нашу камісію. Таму задача сёння заключаецца ў тым, каб захаваць і ўзмацніць зададзеную на сустрэчах лідараў нашых краін дынаміку беларуска-турэцкіх эканамічных кантактаў", - сказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі