Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лістапада 2017, 11:13

Пажарныя, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да бізнесу ў Беларусі спрашчаюцца на 90 працэнтаў

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пажарныя, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да бізнесу ў Беларусі спрашчаюцца на 90 працэнтаў. Аб гэтым 26 лістапада ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў кіраўнік Апарату Савета Міністраў, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын, каменціруючы дэкрэт нумар 7 ад 23 лістапада 2017 года "Аб развіцці прадпрымальніцтва", паведамляе БЕЛТА.

Дэкрэтам максімальна сістэматызаваны і скарочаны шэраг патрабаванняў да бізнесу. Колькасць тых, што датычацца пажарнай бяспекі, скарацілася з больш як 500 да крыху больш як 50. Санітарных раней было каля 1,1 тыс., цяпер застаецца прыкладна 100. "Сёння практычна на 90 працэнтаў спрашчаецца гэта сфера", - сказаў Аляксандр Турчын.

Старшыня Савета адзначыў, што нормы дэкрэта спрашчаюць умовы вядзення бізнесу, адначасова павышаючы адказнасць яго ўладальнікаў за дзейнасць прадпрыемства, арганізацыі. "Гэта значыць тыя сферы, з якіх выходзіць дзяржава ў рэгуляванні, - гэта ўжо зона адказнасці, перш за ўсё кіраўніка", - дадаў ён.

Як паведамлялася, дэкрэт, які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 лістапада. Дакумент прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у работу суб'ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю работу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы. Для дасягнення гэтых мэт уводзіцца паведамляльны парадак ажыццяўлення найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці: бытавыя, турыстычныя, сацыяльныя паслугі, дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, перавозак пасажыраў і багажу, вытворчасць прадукцыі, будматэрыялаў і іншыя. Максімальна знімаюцца адміністрацыйныя бар'еры, звязаныя з наяўнасцю складаных і працяглых працэдур, атрыманнем вялікай колькасці даведак, узгадненняў і іншай дазвольнай дакументацыі.

Адначасова дэкрэт устанаўлівае адміністрацыйную адказнасць кіраўніка за забеспячэнне нармальнай работы прадпрыемства. У прыватнасці, за непрыняцце ім неабходных мер па належнай арганізацыі дзейнасці прадпрыемства, што прывяло да шкодных наступстваў, калі няма прыкмет злачынства або іншага адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжаны штраф ад 10 да 200 базавых велічынь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі