Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2016, 17:37

Патрабаванні ў галіне нагляду для банкаў і НКФА будуць распаўсюджвацца на Банк развіцця - Нацбанк

27 ліпеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. На Банк развіцця Беларусі будуць распаўсюджвацца патрабаванні нагляду, прадугледжаныя для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый (НКФА), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.

"Праўленне Нацбанка прыняло пастанову нумар 361 "Аб асаблівасцях нагляду за адкрытым акцыянерным таварыствам "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя нарматыўныя прававыя акты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь". Гэты дакумент распаўсюджвае на Банк развіцця патрабаванні Нацыянальнага банка ў галіне нагляду, прадугледжаныя для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый", - растлумачылі ў Нацбанку.

Ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей падкрэслілі, што ажыццяўленне далейшага эфектыўнага кантролю за выкананнем Банкам развіцця ўстаноўленых для яго патрабаванняў прадугледжвае складанне і прадстаўленне адпаведных форм прудэнцыяльнай справаздачнасці, склад і парадак прадастаўлення якой аналагічныя ўстаноўленым для банкаў. "Трэба адзначыць, што пры ўстанаўленні прудэнцыяльных патрабаванняў улічвалася спецыфіка дзейнасці Банка развіцця, якая прадугледжвае фінансаванне вялікіх доўгатэрміновых інфраструктурных праектаў з працяглым тэрмінам акупнасці. Акрамя таго, пастановай нумар 361 вызначаюцца асаблівасці распаўсюджвання на Банк развіцця патрабаванняў у сферы арганізацыі карпаратыўнага кіравання, сістэм кіравання рызыкамі і ўнутранага кантролю", - адзначылі ў Нацбанку.

У мэтах забеспячэння празрыстасці і адкрытасці дзейнасці Банка развіцця пастанова нумар 361 устанаўлівае мінімальны аб'ём і парадак раскрыцця інфармацыі аб яго дзейнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі Нацыянальнага банка.

"Распаўсюджванне патрабаванняў Нацбанка ў галіне бяспечнага функцыянавання на Банк развіцця будзе садзейнічаць далейшаму стабільнаму функцыянаванню як самога банка, так і банкаўскага сектара ў цэлым, забяспечыць абарону інтарэсаў дзяржавы і крэдытораў і дасць магчымасць у далейшым эфектыўна выконваць сваю функцыю ў эканоміцы краіны", - канстатавалі ў Нацбанку.

Як паведамлялася, Нацыянальны банк Беларусі надзелены функцыяй ажыццяўлення нагляду за дзейнасцю Банка развіцця (БРРБ). Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта нумар 184 ад 31 мая 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі