Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 жніўня 2017, 09:56

Пастаўка збожжа па дзяржзаказе выканана на 96,6 працэнта

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўка збожжа па дзяржзаказе ў Беларусі выканана на 96,6 працэнта. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 31 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 7,3 млн т збожжа (разам з грэчкай і просам). У агульным намалоце 1864,3 тыс. т складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1334,3 тыс. т - Гродзенскай, 1229,2 тыс. т - Брэсцкай, 1132,2 тыс. т - Магілёўскай. У Гомельскай вобласці намалочана 993,3 тыс. т, у Віцебскай вобласці, якая апошняй уключылася ў жніво, - 814,8 тыс. т збожжа.

Збожжавыя і зернебабовыя (разам з грэчкай і просам) убраны з 2063,3 тыс. га, што складае 94,8 працэнта агульнай плошчы. У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 35,7 ц збожжа. Лідарам па ўраджайнасці з'яўляецца Гродзенская вобласць (42,9 ц/га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі