Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 жніўня 2017, 09:47

Пастаўка збожжа па дзяржзаказе ў Беларусі выканана на 86,4 працэнта

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўка збожжа па дзяржзаказе ў Беларусі выканана на 86,4 працэнта. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 23 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 7 млн т збожжа. У агульным намалоце 1788,9 тыс. т складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1275,7 тыс. т - Гродзенскай, 1224,5 тыс. т - Брэсцкай, 1073,7 тыс. т. - Магілёўскай. У Гомельскай намалочана 979,2 тыс. т, у Віцебскай вобласці, якая апошняй уключылася ў жніво, - 728,7 тыс. т збожжа.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1978,8 тыс. га, што складае 91,5 працэнта агульнай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўборка збожжавых завершана.

У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 35,7 ц збожжа. Лідарам па ўраджайнасці з'яўляецца Гродзенская вобласць (43,3 ц/га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі