Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 снежня 2019, 18:11

Паслы Беларусі і Сінгапура абмеркавалі сумесныя інвестыцыйныя праекты

2 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Рэалізацыя беларуска-сінгапурскіх інвестыцыйных праектаў разгледжана сёння ў Маскве на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі і пасла Сінгапура ў РФ Прэмджыта Садасівана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

"Абмеркаваны напрамкі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Сінгапура на двухбаковай аснове і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, перспектывы рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў у розных сферах", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Сінгапурам устаноўлены 12 жніўня 1992 года. У студзені - верасні бягучага года тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў $33,6 млн, павялічыўшыся на 16,8 працэнта да аналагічнага перыяду 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі