Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 красавіка 2019, 12:07

Пасяўную кампанію ў Беларусі плануюць завяршыць да 15 мая

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі плануюць завяршыць пасяўную кампанію да 15 мая, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі.

"Сяўба яравых культур у Беларусі павінна завяршыцца не пазней за 15 мая. Думаю, так і будзе, - сказаў Васіль Ядлоўскі. - Па сяўбе ранніх яравых збожжавых план у цэлым па рэспубліцы выкананы. Па асобных абласцях - Віцебскай і Гродзенскай - засталося засеяць яшчэ 1-2 працэнты плошчаў".

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны ў Беларусі на 884,6 тыс. га, што складае 100,7 працэнта ад плана. Брэсцкая, Гомельская, Мінская і Магілёўская вобласці завяршылі сяўбу гэтых культур. У Гродзенскай вобласці раннія яравыя збожжавыя пасеяны на 98,1 працэнта запланаваных плошчаў, у Віцебскай - на 98,7 працэнта.

Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 30,5 тыс. га (59,3 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 78,7 тыс. га (81,9 працэнта плана), бульба - 4,91 тыс. га (20,1 працэнта), агародніна - 2,44 тыс. га (43,5 працэнта). Кукуруза на зерне пасеяна на 99,5 тыс. га (44,6 працэнта плана), на сілас - на 42,3 тыс. га (5,22 працэнта). Яравая сяўба ў цэлым праведзена на 56,6 працэнта плошчаў.

Як паведамлялася, у гэтым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га, з іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы большай за 1 млн га (у тым ліку 878,9 тыс. га ранніх яравых). Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 51,4 тыс. га, цукровыя буракі - 96 тыс. га, бульбу - 24,5 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі