Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 кастрычніка 2016, 09:48

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе сёння ў Мінску

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе сёння ў Мінску. Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, на пасяджэнні будуць разгледжаны ключавыя пытанні інтэграцыйнага парадку дня ЕАЭС.

Усяго плануецца разгледзець 11 пытанняў. У прыватнасці, будуць абмеркаваны праект новага Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза, праект бюджэту саюза на 2017 год, ход работы па міжнароднай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі, асобныя аспекты гандлёвай палітыкі, у тым ліку прымяненне антыдэмпінгавых мер.

Таксама запланавана падпісанне пратакола аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння пагаднення аб рэалізацыі ў 2015-2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі тавараў ідэнтыфікацыйнымі знакамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі