Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2017, 18:09

Пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду атрымалі больш за 80 працэнтаў спажыўцоў

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд атрымалі больш за 80 працэнтаў спажыўцоў, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, на якім абмяркоўвалася адпаведнае пытанне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Штогод у верасні мы разглядаем пытанне гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. Усе ведаюць, якія патрабаванні прад'яўляюцца да якасці і своечасовасці выканання падрыхтоўчых работ - гэта залог надзейнага і бесперабойнага функцыянавання эканомікі і забеспячэння камфортных умоў пражывання людзей. Сёння мы маем крыху лепшыя рэзультаты, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Напрыклад, на 14 верасня пашпарты гатоўнасці атрымалі 80,2 працэнта спажыўцоў, год таму іх было 71,2 працэнта", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Пры гэтым гатоўнасць цеплакрыніц складае 76,5 працэнта (на аналагічную дату 2016-га - 62,5 працэнта).

"Аднак нам яшчэ ёсць над чым працаваць. Ёсць пытанні, якія не вырашаюцца гадамі. Напрыклад, каторы год мы не можам завяршыць мадэрнізацыю кацельняў, маючых павышаны расход паліва і электраэнергіі", - звярнуў увагу Андрэй Кабякоў. На пачатак 2017 года ў краіне налічвалася 14 такіх кацельняў. Гэту работу плануецца завяршыць у бягучым годзе, акрамя адной кацельні ў Магілёўскай вобласці.

Сярод іншых праблемных пытанняў, узнятых прэм'ер-міністрам на пасяджэнні, быў і перарасход цеплавой энергіі на яе транспарціроўку ў цеплавых сетках па асобных раёнах у жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Напрыклад, пры норме 12 працэнтаў у другім квартале 2017 года ў Ляхавіцкай ЖКГ Брэсцкай вобласці страты цеплаэнергіі склалі 23,1 працэнта, Дрыбінскай ЖКГ Магілёўскай вобласці - 21,4 працэнта, Коханаўскай ЖКГ Віцебскай вобласці і Свіслацкай ЖКГ Гродзенскай вобласці - па 20,3 працэнта. "І па некаторых іншых ЖКГ сітуацыя не лепшая. Пытанне: хто за гэта нагрэтае навакольнае паветра будзе плаціць? Хацелася б пачуць ад кампетэнтных службовых асоб, калі мы разбяромся з гэтым марнатраўствам", - заявіў ён.

Таксама Андрэй Кабякоў прыгадаў такія праблемныя тэмы, як спраўнасць прыбораў уліку сістэмы рэгулявання ацяплення і гарачага водазабеспячэння, расчыстка прасек паветраных ліній электраперадачы і прылеглага да іх лесу ад небяспечных дрэў і пасадак, а таксама пытанне запазычанасці за тарфяное і драўнянае паліва.

Як нагадаў першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой, дэталёвы комплекс мерапрыемстваў і заданняў, што дае магчымасць забяспечыць бесперабойную і ўстойлівую работу эканомікі ў маючы адбыцца ацяпляльны сезон быў зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 450 ад 13 чэрвеня. "Па выніках аналізу інфармацыі аб праведзенай рабоце можна гаварыць аб тым, што мерапрыемствы па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду ў цэлым выконваюцца ва ўстаноўленыя тэрміны", - канстатаваў ён.

Дзмітрый Крутой таксама паведаміў, што ў краіне на 14 верасня створаны запасы паліва ў наступных аб'ёмах: топачны мазут - 395 тыс. т пры заданні 385 тыс. т (тэмп росту 102,4 працэнта да задання на 1 кастрычніка), аб'ём запасаў драўнянага паліва на складах арганізацый Мінлясгаса - 635 тыс. куб. м пры заданні 616 тыс. куб. м (103,2 працэнта да задання). Арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі нарыхтавана 1,6 млн куб. м драўнянага паліва, або 90 працэнтаў да задання на 1 кастрычніка. "Тут за два тыдні трэба будзе яшчэ нарыхтаваць 182 тыс. куб. м - як запэўнівае Мінжылкамгас і Мінлясгас праблем з гэтым не будзе", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі