Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 сакавіка 2017, 09:23

Паліва ў Беларусі з 18 сакавіка даражэе на 1 капейку

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі цэны на аўтамабільнае паліва з 18 сакавіка павялічыліся на 1 капейку. Такая інфармацыя размешчана на сайтах сетак АЗС, паведамляе БЕЛТА.

АІ-92-К5 з 18 сакавіка будзе каштаваць Br1,13 за літр, АІ-95-К5 - Br1,21, ДП-К5 - Br1,25.

Папярэдняе павелічэнне цэн на 1 капейку было 11 сакавіка. Да гэтага цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі не мяняліся больш за два гады. За гэты час цэны на нафтапрадукты знізіліся ў доларавым эквіваленце на 25 працэнтаў. У студзені 2015 года 1 літр аўтабензіну АІ-95 каштаваў $0,83, у сакавіку 2017 года - $0,62. Цана 1 літра дызельнага паліва знізілася за гэты перыяд з $0,86 да $0,64.

У канцэрне "Белнафтахім" растлумачылі, што цэны на маторнае паліва ў Беларусі змяняюцца ўслед за кан'юнктурай нафтавага рынку. Пры гэтым змяненне цэн будзе паэтапным і паступовым, рэзкага росту не адбудзецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі