Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 верасня 2017, 13:47

Пакет дакументаў па развіцці прадпрымальніцтва практычна гатовы - Арушаньянц

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакет дакументаў па развіцці прадпрымальніцтва практычна гатовы, паведаміў сёння журналістам дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пакет дакументаў практычна ўжо гатовы. Работа па даручэнні кіраўніка дзяржавы завершыцца ў такія тэрміны, каб да 1 кастрычніка дакументы ўжо маглі быць прыняты і ўступіць у дзеянне", - сказаў Пётр Арушаньянц.

Ключавы дакумент пакета нарматыўна-прававых актаў - дэкрэт па развіцці прадпрымальніцтва. "Дэкрэт прайшоў адкрытае абмеркаванне і атрымаў падтрымку ад дзелавой супольнасці. Практычна кожная норма, кожны абзац абмяркоўваліся асобна. Было шмат спрэчак, але мы ў рэшце рэшт прыйшлі да агульнай аптымальнай пазіцыі", - адзначыў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве.

Міністэрства эканомікі адказвае за некалькі дакументаў у пакеце нарматыўна-прававых актаў. "Сярод іх акрамя дэкрэта ўказ па ліцэнзаванні, які прадугледжвае значнае скарачэнне пераліку ліцэнзуемых відаў дзейнасці, і дакумент, які прадугледжвае абнаўленне і ўзмацненне функцый Савета па развіцці прадпрымальніцтва", - дадаў Пётр Арушаньянц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі