Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2016, 18:32

Паказчыкі фінансавай стабільнасці ў Беларусі маюць добры запас трываласці - Нацбанк

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўныя паказчыкі фінансавай стабільнасці ў Беларусі маюць добры запас трываласці. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка па выніках пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка.

"У першым паўгоддзі асноўныя паказчыкі фінансавай стабільнасці ў краіне мелі значэнні ў бяспечных дыяпазонах з добрым запасам трываласці. Плацежная сістэма функцыянавала належным чынам", - адзначылі ў Нацбанку.

Як адзначалася на пасяджэнні, праводзімая ў I паўгоддзі бягучага года грашова-крэдытная палітыка, перш за ўсё дзейсны кантроль над грашовым прапанаваннем, нараўне з прынятымі мерамі макраэканамічнай карэкціроўкі прадаўжала аказваць пазітыўнае ўздзеянне на збалансаванасць плацежнага балансу і фарміраванне чыстага прапанавання замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку рэспублікі. "У сукупнасці гэта садзейнічала змяншэнню інфляцыйнага ціску і стварыла ўмовы для паступальнага зніжэння працэнтных ставак у эканоміцы праз змяншэнне закладзенага ў іх памеру рызык-прэміі", - удакладнілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Купля замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку дала магчымасць Нацыянальнаму банку скараціць свае валютныя абавязацельствы і захаваць золатавалютныя рэзервы.

Як было адзначана ўдзельнікамі пасяджэння, асноўным стрымальным фактарам запаволення інфляцыі цяпер з'яўляецца захаванне на даволі высокім узроўні інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў суб'ектаў эканамічных адносін, якія ў тым ліку абапіраюцца на інфармацыю аб пагаршэнні стану знешняга гандлю. "Гэта абумоўлівае неабходнасць захавання дзеючых падыходаў да рэалізацыі манетарнай палітыкі, перш за ўсё ў частцы кантролю за грашовым прапанаваннем. Важна гэта і з пункту гледжання забеспячэння фінансавай стабільнасці ў Беларусі", - падкрэслілі ў Нацбанку.

Разам з тым застаюцца значнымі асноўныя рызыкі для фінансавай стабільнасці: гэта пагаршэнне рэзультатаў дзейнасці значнай колькасці нефінансавых арганізацый, перш за ўсё дзяржаўных, даларызацыя эканомікі, высокая крэдытная рызыка ў банкаўскім сектары, а таксама высокі ўзровень фіскальных рызык. Удзельнікі пасяджэння канстатавалі, што вырашаць названыя праблемы неабходна сістэмна сумеснымі намаганнямі ўрада, Нацыянальнага банка, банкаў, мясцовых органаў кіравання, прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. Прычым рэзультатам такіх сумесных дзеянняў павінна стаць не толькі захаванне фінансавай стабільнасці, але і павышэнне канкурэнтаздольнасці і эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі ў цэлым.

Пытанні, звязаныя з вынікамі рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі за першае паўгоддзе 2016 года, забеспячэннем фінансавай стабільнасці ў Беларусі, а таксама развіццём сістэмы карпаратыўнага кіравання, кіравання рызыкамі і ўнутранага кантролю ў беларускіх банках разгледжаны 28 ліпеня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка. У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў, Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі галоўных і самастойных упраўленняў цэнтральнага апарату і структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банка, Асацыяцыі беларускіх банкаў, Рэспубліканскай асацыяцыі мікрафінансавых арганізацый, Асацыяцыі лізінгадаўцаў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі