Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Пагадненне аб стварэнні беларуска-італьянскага дзелавога савета падпісана ў Маскве

Эканоміка 07.12.2017 | 17:08

7 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пагадненне аб стварэнні беларуска-італьянскага дзелавога савета заключана сёння ў Маскве. Дакумент падпісалі старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч і старшыня савета дырэктараў Банка Інтэза, прэзідэнт асацыяцыі "Пазнаём Еўразію" Антоніа Фаліка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На цырымоніі Антоніа Фаліка адзначыў, што пагадненне заключана па ініцыятыве беларускага боку. "Адносіны паміж Беларуссю і Італіяй трывалыя і надзейныя, але, на жаль, аб'ём узаемнага тавараабароту дастаткова сціплы", - сказаў ён. Цяпер беларуска-італьянскі тавараабарот знізіўся прыкладна да ўзроўню $600 млн у год. "Італьянскія і беларускія прадпрыемствы заслугоўваюць значна большага", - перакананы старшыня савета дырэктараў Банка Інтэза.

Ён паведаміў, што абавязацельствы, якія бярэ на сябе банк у адпаведнасці з гэтым пагадненнем, вельмі значныя. У прыватнасці, італьянскі бок можа прадаставіць беларускім партнёрам усю сетку Банка Інтэза ў Еўропе і Расіі. "Мы маем намер цвёрда і няўхільна развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю", - заявіў Антоніа Фаліка.

У бліжэйшы час італьянскі бок мае намер унесці прапанову аб правядзенні канкрэтных мерапрыемстваў у мэтах развіцця падпісанага пагаднення. Адно з іх ён агучыў ужо на ўрачыстай цырымоніі. "Мы хочам прапанаваць штогод праводзіць па чарзе ў Італіі і ў Беларусі беларуска-італьянскі дзелавы форум з удзелам буйных кампаній дзвюх краін, а таксама прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу", - сказаў старшыня савета дырэктараў Банка Інтэза.

Уладзімір Улаховіч у сваю чаргу адзначыў, што ў Беларусі Антоніа Фаліка ведаюць як шчырага энтузіяста развіцця супрацоўніцтва Еўропы і Еўразіі. "У Беларусі і Італіі добрыя адносіны, - адзначыў ён. - Дзясяткі тысяч беларускіх дзяцей з пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў пабывалі на аздараўленні ў Італіі. Створана прыкладна 250 сумесных беларуска-італьянскіх прадпрыемстваў, самым вядомым з якіх з'яўляецца "Беліта". У нас ёсць аснова для больш глыбокага супрацоўніцтва".

Яшчэ адну прапанову зрабіў часовы павераны ў справах Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч, які таксама прыняў удзел у цырымоніі. Ён запрасіў Банк Інтэза і Беларускую гандлёва-прамысловую палату правесці шэраг сумесных мерапрыемстваў на пляцоўцы беларускага пасольства ў Маскве.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.