Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 снежня 2015, 18:12

Падыходы да змянення кошту ЖКП для насельніцтва ў 2016 годзе не зменяцца

24 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. У 2016 годзе падыходы да змянення кошту жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва не зменяцца. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін па выніках выязнога семінара па рэфармаванні ЖКГ, праведзенага ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падыходы не змяняюцца. 1 студзеня 2016 года будзе павелічэнне, якое захаваецца на працягу года. калі гаварыць пра індэксацыю, то за чацвёрты квартал яе пакуль не бачым", - адзначыў Анатоль Калінін.

Згодна з указам нумар 550 павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі за год не можа перасягнуць $5 у эквіваленце па сярэднегадавым курсе. Разлік бярэцца на сям'ю з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры пры нарматыўным спажыванні рэсурсаў. Таксама дакументам устанаўліваецца штоквартальная індэксацыя субсідзіруемых дзяржавай цэн і тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву на працягу фінансавага года з улікам росту даходаў насельніцтва ў памерах, што не перавышаюць фактычна існуючыя тэмпы росту намінальнай налічанай заработнай платы па Беларусі за папярэдні квартал.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі