Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лютага 2018, 09:16

НЦЗПД вывучае праблемы прымянення новых прававых актаў у сферы развіцця бізнесу

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сайце Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў (НЦЗПД) у рубрыцы "Дэбюракратызацыя адміністрацыйных працэдур і паляпшэнне бізнес-клімату ў Рэспубліцы Беларусь" вывучаюцца праблемы прымянення новых прававых актаў у сферы развіцця бізнесу. Аб гэтым БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Наведвальнікі сайта з дапамогай спецыяльнай формы могуць паведаміць аб неадназначным тлумачэнні на практыцы палажэнняў дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" і ўказа нумар 510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" (са змяненнямі, унесенымі ўказам нумар 376); аб назначэнні праверак суб'ектаў гаспадарання пры адсутнасці ўстаноўленых заканадаўствам падстаў для іх правядзення; аб неабгрунтаваным прыцягненні суб'ектаў гаспадарання да адміністрацыйнай адказнасці; аб накладанні арышту на рахункі арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў і інш.

Атрыманая інфармацыя будзе выкарыстана пры ўдасканаленні прававога рэгулявання адміністрацыйных працэдур, а таксама для ўстаранення залішніх адміністрацыйных працэдур адносна юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі