Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 студзеня 2017, 09:30

Новыя тарыфы на ЖКП пачалі дзейнічаць у Беларусі

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, паведамляе БЕЛТА.

"Плацяжы насельніцтва, разлічаныя па субсідзіруемых дзяржавай тарыфах (цэнах), гранічныя памеры расходаў і памеры кампенсацыі жыллёва-камунальных паслуг насельніцтвам павышаны ў памеры, эквівалентным $5 у разліку на сям'ю з трох чалавек, якая пражывае ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, пры нарматыўным спажыванні жыллёва-камунальных паслуг", - растлумачылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Так, пры павелічэнні тарыфаў разліковыя плацяжы сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры, пры нарматыўным спажыванні паслуг (па асноўных і дадатковых паслугах) выраслі на Br10,98 і склалі ў ацяпляльны перыяд Br79,38.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі