Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 красавіка 2018, 18:32

Новы рэзідэнт зарэгістраваны ў індустрыяльным парку "Вялікі камень"

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы рэзідэнт зарэгістраваны ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце парка, паведамляе БЕЛТА.

У індустрыяльным парку "Вялікі камень" 3 красавіка зарэгістраваны новы (29-ы) рэзідэнт. Ім стала беларуская кампанія ТАА "АССІС".

"Кампанія плануе рэалізаваць у парку некалькі невялікіх, але запатрабаваных праектаў. Будзе створана вытворчасць мініяцюрных электронных плат з устаноўленымі на іх кампанентамі па міжнародных стандартах IPC, а таксама лабараторыя па аказанні паслуг вытворцам па нанясенні RFID-метак. Акрамя таго, ТАА "АССІС" створыць эфектыўную аўтаматычную сістэму гандлю электроннымі кампанентамі", - гаворыцца ў паведамленні.

На першым этапе рэзідэнт плануе ўкласці больш за $600 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі