Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Новую форму іпатэчнага крэдытавання плануецца ўвесці ў Беларусі ў 2018 годзе - Калінін

Эканоміка 14.02.2018 | 13:57

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новую форму іпатэчнага крэдытавання плануецца ўвесці ў Беларусі ў 2018 годзе. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін сёння на адкрыцці цэнтра іпатэчнага крэдытавання "БПБ-Ашчадбанка" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працуем ва ўрадзе над стварэннем іпатэчнай формы ўзаемаадносін крэдытавання, плануем у бягучым годзе ўвесці форму іпатэчнага крэдытавання. Трэба вырашыць шэраг пытанняў у веданні дзяржаўных органаў, для таго, каб чалавеку было зручна і ён быў перш за ўсё абаронены, каб была прадастаўлена гарантыя банкаў і дзяржавы", - сказаў Анатоль Калінін.

Ён таксама падкрэсліў, што ў рамках праводзімай сацыяльнай палітыкі ў Беларусі кожны год удасканальваюцца падыходы ў жыллёвым будаўніцтве. "Самае галоўнае, як абазначыў кіраўнік дзяржавы, кожны грамадзянін павінен мець сваю кватэру. Сёння забяспечанасць жыллём на аднаго грамадзяніна складае 26,5 кв. м. Кожная сям'я хоча жыць асобна. Для гэтага мы шукаем і ствараем новыя ўмовы. Адна з умоў - гэта ўказ нумар 240 - адзіны інструмент, які дае магчымасць грамадзянам атрымаць крэдыт на льготных умовах незалежна ад банка - прадастаўляюцца адзіныя ўмовы", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

fff4

Акрамя таго, пашыраецца магчымасць прадастаўлення накапляльнага крэдытавання. "Сёння ўжо больш за 10 тыс. чалавек крэдытуецца - у асноўным у Беларусбанку. Мы прапануем усім банкам удзельнічаць у гэтай форме, што дасць магчымасць нашаму грамадзяніну мець надзейныя ўмовы без якіх-небудзь складанасцей", - дадаў Анатоль Калінін.

У цэнтры іпатэчнага крэдытавання БПБ-Ашчадбанка, размешчаным па вул. Свярдлова, 24, на працягу аднаго дня можна атрымаць жыллёвы крэдыт, ажыццявіць здзелку і зарэгістраваць аб'ект нерухомай маёмасці ў Мінску і Мінскім раёне. У ім можна ажыццявіць усе працэдуры для куплі жылля - ад атрымання крэдыту да рэгістрацыі нерухомай маёмасці. На вырашэнне жыллёвага пытання пры наяўнасці дакументаў пойдзе ўсяго адзін дзень, тады як у звычайным аддзяленні толькі афармленне вялікага крэдыту займае некалькі сутак. На месцы можна заключыць дагавор аб іпатэцы і вырашыць іншыя пытанні, неабходныя для ажыццяўлення і рэгістрацыі здзелкі.

Цэнтр працуе па прынцыпе аднаго акна: у адным месцы кліенту прадаставяць пазыковыя рэсурсы, падрыхтуюць дакументы і аформяць здзелку. Для апошняй задачы арганізавана рабочае месца дзяржаўнага рэгістратара Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Прыярытэтны напрамак - прадастаўленне насельніцтву крэдытаў з дзяржпадтрымкай па адрасным субсідзіраванні ў жыллёвым будаўніцтве па ўказе нумар 240.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).