Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 студзеня 2017, 12:43

Новае радовішча нафты адкрыта ў Беларусі

4 студзеня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Новае радовішча нафты адкрыта ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта".

Новае радовішча, якое знаходзіцца ў межах прамежкавага блока рэгіянальнага Рэчыцка-Вішанскага разлому Прыпяцкага прагіну, атрымала назву Угольскае.

У час разведачнага свідравання Угольскай падсаляной структуры пошукавая свідравіна нумар 1-Угольская з глыбінёй 5 218 м пры асваенні сямілуцкага гарызонту дала прыток нафты з газам дэбітам амаль 39,5 т за суткі.

Нафта Угольскага радовішча адносіцца да катэгорыі цяжкадаступных запасаў. Яны знаходзяцца на вялікай глыбіні і ў нізкапранікальным калектары. Станоўчым фактарам для распрацоўкі стане анамальна высокі пластавы ціск.

Геалагічныя запасы новага радовішча ацэньваюцца прыкладна ў памеры 1,7 млн т нафты. Больш дакладную ацэнку можна будзе зрабіць пасля свідравання ў 2017 годзе разведачнай свідравіны нумар 2-Угольская.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Венесуэлы, Эквадора.-0-

Фота Сяргея Халадзіліна.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі