Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 сакавіка 2017, 14:03

Новае радовішча базальту адкрыта ў Беларусі

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новае радовішча базальту адкрыта ў Беларусі, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Мамчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Атрыманы першыя рэзультаты геолагаразведачных работ. Адкрыта новае радовішча базальту. Гэта новы для Беларусі від сыравіны", - сказаў Сяргей Мамчык.

Радовішча размешчана каля вёскі Новы Двор Пінскага раёна. "На глыбінях ад 50 м да 70 м на плошчы амаль 64 га выяўлены базальты. Паводле папярэдніх ацэнак, запасы базальту перавышаюць 30 млн т. Гэта сыравіна прыдатная для вытворчасці мінеральных валокнаў, цеплаізаляцыйных пліт, мастацкага сартавога шкла, шклопадобных пакрыццяў", - адзначыў начальнік упраўлення.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута адзначыў, што базальт - гэта новы від сыравіны, які можа стаць імпартазамяшчальным як адносна будаўнічай сыравіны, так і сыравіны для вытворчасці мінеральных угнаенняў.

Каштоўнасць гэтага радовішча таксама ў тым, што яно з'яўляецца комплексным. "Акрамя базальтаў і спадарожных туфаў, прыдатных для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і ў якасці меліяранту ў сельскай гаспадарцы, тут яшчэ знойдзены будаўнічыя пяскі і гравійна-пясчаныя сумесі, што ўтрымліваюць глаўканіт пароды, якія перспектыўныя для выкарыстання ў якасці аграхімічнай сыравіны", - растлумачыла дырэктар філіяла "Інстытут па геалогіі" РУП "Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі" Вольга Бярозка.

Андрэй Каўхута адзначыў, што ў 2017 годзе ў Беларусі прадоўжацца работы ў галіне разведкі базальтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі