Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 жніўня 2016, 16:28

Незалежную ацэнку актываў банкаўскай сістэмы Беларусі разгледзяць на савеце па фінансавай стабільнасці - Калаур

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Незалежную ацэнку актываў банкаўскай сістэмы Беларусі разгледзяць на савеце па фінансавай стабільнасці. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, расказаў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур.

"У бліжэйшым будучым мы правядзём пасяджэнне савета. Прадметам разгляду, хутчэй за ўсё, будзе пытанне незалежнай ацэнкі актываў банкаўскай сістэмы. Мы разгледзім вынікі гэтай ацэнкі, якую рабілі незалежныя аўдытары, маючы на ўвазе апублікаванне вынікаў гэтай работы недзе ў сярэдзіне верасня", - сказаў старшыня праўлення Нацбанка.

Паводле яго слоў, раней ужо адбылося першае пасяджэнне савета, на якім былі разгледжаны пытанні аб сітуацыі ў банкаўскай сістэме, звязаныя з плацежным балансам краіны.

Савет па фінансавай стабільнасці створаны ў Беларусі па аснове сумеснай пастановы Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 13 чэрвеня 2016 года нумар 454/16. Узначалілі савет старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур і першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі. У склад савета ўвайшлі міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі і міністр фінансаў Уладзімір Амарын, іх першыя намеснікі - Аляксандр Забароўскі і Максім Ермаловіч, а таксама першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны, намеснікі старшыні праўлення рэгулятара Дзмітрый Лапко і Дзмітрый Калечыц.

У ліку асноўных задач савета - распрацоўка і каардынацыя выканання мер, накіраваных на забеспячэнне фінансавай стабільнасці, пры якой банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, іншыя фінансавыя пасрэднікі, фінансавы рынак і плацежная сістэма належным чынам ажыццяўляюць сваю дзейнасць, у тым ліку ў выпадку дэстабілізуючага ўздзеяння ўнутраных і знешніх фактараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі