Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2016, 15:50

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 жніўня

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 жніўня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Павелічэнне кошту закране прадукцыю ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, цыгарэты Alliance стануць даражэйшыя на 5 капеек, некаторыя віды цыгарэт Pall Mall - на 10 капеек, а некаторыя віды Kent - на 15 капеек.

Стане даражэйшай і прадукцыя ТАА "Тытунь-Інвест". Напрыклад, некаторыя віды цыгарэт Monte Carlo і Winston павялічацца ў цане на 5 капеек, Camel - 5-10 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі