Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2016, 10:29

Назначаны прадстаўнікі дзяржавы ў Агенцтве па кіраванні актывамі

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад назначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання ААТ "Агенцтва па кіраванні актывамі". Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 21 верасня 2016 года нумар 748, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання Агенцтва па кіраванні актывамі назначаны намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой і намеснік міністра фінансаў Уладзімір Татарыновіч.

Пастанова ўступае ў сілу з дня прыняцця.

Агенцтва па кіраванні актывамі створана ў адпаведнасці з указам нумар 268 ад 14 лiпеня 2016 года з мэтай садзейнічання фінансаваму аздараўленню сельскагаспадарчых арганізацый шляхам глыбокай рэструктурызацыі іх крэдытнай запазычанасці, зніжэння іх фінансавай нагрузкі. У адпаведнасці з прынятым указам да канца 2016 года банкі ажыццявяць перадачу ва ўстанову крэдытнай запазычанасці ўстойліва неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый. Мэты i прынцыпы функцыянавання агенцтва адпавядаюць міжнароднай практыцы і былі пазітыўна ацэнены экспертамі Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі