Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 кастрычніка 2017, 17:59

Нацбанк зацвердзіў новы стандарт бухгалтарскага ўліку для банкаў "Інвестыцыйная нерухомая маёмасць"

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны стандарт бухгалтарскага ўліку, бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці

40 "Інвестыцыйная нерухомая маёмасць" (НСФС 40) зацверджаны пастановай праўлення Нацыянальнага банка нумар 412 ад 13 кастрычніка, якая ўступае ў сілу з 1 студзеня 2018 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

НСФС 40 вызначае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый Беларусі, адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" прынцыпы прызнання, спынення прызнання і ацэнкі інвестыцыйнай нерухомай маёмасці ў бухгалтарскім уліку, раскрыцця інфармацыі аб ёй у бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці.

Да інвестыцыйнай нерухомай маёмасці аднесены існуючыя ва ўласнасці банка зямельныя ўчасткі, будынкі, збудаванні, ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, якія часова не выкарыстоўваюцца банкам і здадзены іншым асобам у арэнду (за выключэннем фінансавай арэнды (лізінгу).

Банкам прадпісваецца пры наяўнасці ўмоў прызнання, прадугледжаных НСФС 40, перавесці ў склад інвестыцыйнай нерухомай маёмасці зямельныя ўчасткі, будынкі, збудаванні, ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, здадзеныя ў арэнду па стане на 1 студзеня 2018 года.

Прыняцце пастановы нумар 412 накіравана на выкананне банкамі прынцыпаў паўнаты, зразумеласці бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, прадугледжаных законам "Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці", і павышэнне ўзроўню празрыстасці інфармацыі, што змешчана ў бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці банкаў.

Пастанова нумар 412 падрыхтавана з улікам палажэнняў Міжнароднага стандарту фінансавай справаздачнасці (IAS) 40 "Інвестыцыйная нерухомая маёмасць", прынятага Саветам па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці і ўведзенага ў дзеянне на тэрыторыі Беларусі пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 657/20 ад 19 жніўня 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі