Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2016, 17:52

Нацбанк забяспечыў патрэбнасць рэгіёнаў Беларусі ў грашах новага ўзору

29 чэрвеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Нацбанк забяспечыў патрэбнасць рэгіёнаў Беларусі ў грашах новага ўзору , паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацбанка Сяргей Гайко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік Нацбанка адзначыў, што да правядзення дэнамінацыі былі вывучаны патрэбнасці рэгіёнаў у грашовых сродках. "У Нацыянальнага банка хопіць грошай на ўсіх, таму рэгіёны, зразумела, забяспечаны ў тых патрэбнасцях, якія заявілі. Пры гэтым калі ў частцы банкнотаў мы маем больш-менш канкрэтную лічбу, якая неабходна і рэгіёнам, і банкам, то па манетах - гэта новы вопыт. Банкі, разумеючы сваю частку, заказвалі неабходны аб'ём манет, але кліенты пакуль з насцярожанасцю да гэтага ставяцца, і тых аб'ёмаў, якія неабходны, напрыклад, у гандлёвых сетках, мы пакуль не ведаем", - адзначыў ён.

Пры гэтым Сяргей Гайко ўдакладніў, што структурныя падраздзяленні самога Нацбанка забяспечаны новымі грашамі на працяглы перыяд часу.

"У ліпені мы поўнасцю будзем задавольваць нашы рэгіёны - дастаўляць туды і банкноты, і манеты", - падкрэсліў ён.

Гаворачы аб правядзенні размену грошай узору 2000 года на грошы ўзору 2009 года, Сяргей Гайко растлумачыў, што такая інфармацыя аб гэтым будзе размешчана на сайтах банкаў. "Паводле паведамленняў нашых банкаў, будуць адкрыты асобныя касы для размену. Акрамя таго, у большасці выпадкаў гэтыя аперацыі будуць праводзіцца ва ўсіх касах камерцыйных банкаў. Камісія пры гэтым не прадугледжваецца, Нацбанк рэкамендаваў працаваць без спагнання платы. Гэтыя аперацыі Нацбанк будзе ажыццяўляць і ў сваіх касах", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі