Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2017, 10:48

Нацбанк скарэкціраваў нарматывы абавязковых рэзерваў для банкаў і НКФА

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі скарэкціраваў нарматывы абавязковых рэзерваў для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый. Гэта замацавана пастановай праўлення Нацбанка ад 4 студзеня 2017 года нумар 6, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый нарматывы абавязковых рэзерваў, што дэпаніруюцца ў Нацыянальным банку, ад прыцягнутых сродкаў фізічных асоб у беларускіх рублях зніжаны з 7,5 працэнта да 4 працэнтаў. Таксама з 7,5 працэнта да 4 працэнтаў зніжаны нарматывы абавязковых рэзерваў ад прыцягнутых сродкаў юрыдычных асоб у беларускіх рублях.

Нарматывы абавязковых рэзерваў ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце павялічаны з 7,5 працэнта да 11 працэнтаў.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі