Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2017, 15:01

Нацбанк плануе да 2020 года нарасціць ЗВР да $8-8,5 млрд

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк плануе да 2020 года нарасціць золатавалютныя рэзервы да $8-8,5 млрд, паведаміў сёння першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны ў час круглага стала "Банкаўскі сектар Беларусі: аднаўленне чакаецца", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ўсе падставы для гэтага ёсць, мы ўвесь лішак валюты купляем, у нас дадатныя інтэрвенцыі. Гэта пазітыўны рэзультат гібкай курсавой палітыкі, якая склалася на рынку", - растлумачыў Тарас Надольны.

Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка расказаў, што да 2020 года ў Беларусі плануецца выйсці на трохмесячны крытычны імпарт і сфарміраваць рэзервы пераважна на бездаўгавой аснове.

Як паведамлялася, золатавалютныя рэзервы Беларусі ў студзені-красавіку ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду выраслі на 3,7 працэнта да $5,1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі