Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Нацбанк падтрымаў ідэю ФПБ па стварэнні гарантыйнага фонду для выплаты зарплат пры банкруцтве прадпрыемстваў

Эканоміка 06.07.2016 | 19:48

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая сустрэча кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Нацыянальнага банка прайшла 6 ліпеня ў Мінску ў штаб-кватэры ФПБ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе федэрацыі.

Удзельнікі рабочай сустрэчы, якая адбылася па ініцыятыве Нацбанка, абмеркавалі актуальныя пытанні грашова-крэдытнай палітыкі краіны, пытанні ўзаемадзеяння банкаў з рэальным сектарам эканомікі. Размова ў тым ліку ішла аб магчымасці зніжэння крэдытных ставак у эканоміцы, механізмах падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу.

Як адзначыў старшыня ФПБ Міхаіл Орда, для ўсіх вельмі важна захаваць баланс інтарэсаў бізнесу і працоўных. "Для прафсаюзаў асабліва важна, каб у чалавека была работа і магчымасць зарабляць. А гэта залежыць ад таго, наколькі эфектыўна працуюць прадпрыемствы, - сказаў ён. - Мы бачым, што сёння складваецца няпростая сітуацыя ў эканоміцы і на рынку працы. Патрэбны новыя рабочыя месцы. Аб гэтым ішла размова і на V Усебеларускім народным сходзе. Кіраўнік дзяржавы паставіў перад усімі органамі ўлады задачу стварыць за пяцігодку 250 тыс. рабочых месц. Але для таго, каб іх стварыць, патрэбны інвестыцыі і даступныя крэдыты".

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур падкрэсліў: "Асноўная задача на гэты час - захоўваючы макраэканамічную збалансаванасць, выйсці на ўстойлівы рост нацыянальнай эканомікі. Аднак трэба разумець, што без структурных рэформ тут не абысціся і наша агульная задача - мінімізаваць магчымыя негатыўныя наступствы і падтрымаць слабаабароненыя слаі насельніцтва. Без гэтага належнага эфекту мы не атрымаем".

У такім кантэксце ў ходзе сустрэчы была разгледжана ініцыятыва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па стварэнні гарантыйнага фонду на выпадак нявыплаты заработнай платы пры банкруцтве прадпрыемстваў. "Такі фонд можа фарміравацца на салідарнай аснове, а расходавацца як у якасці дапамогі працоўным, так і на фінансавую падтрымку на тэрміновай і зваротнай аснове асобных прадпрыемстваў. Ідэя стварэння гарантыйнага фонду нараўне з выкарыстаннем іншых інструментаў сацыяльнай падтрымкі працоўных калектываў пры правядзенні рэарганізацыі прадпрыемстваў падтрымана кіраўніцтвам Нацбанка. Дасягнута дамоўленасць прадоўжыць прадметнае абмеркаванне гэтых пытанняў у бліжэйшы час", - сказалі ў прэс-службе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

БАТЭ ў Лізе Еўропы Футбалісты барысаўскага БАТЭ перамаглі ў гасцях венгерскі "Відзі" з лікам 2:0 у стартавым матчы групавога этапу Лігі Еўропы. Наступная сустрэча назначана з грэчаскім клубам ПАОК 4 кастрычніка. Пачатак матчу ў 22:00 на "Барысаў-Арэне".