Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Нацбанк адмяняе абмежаванні па мэтавай куплі замежнай валюты юрасобамі і ІП

Эканоміка 10.01.2018 | 10:36

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальным банкам прынята рашэнне аб адмене абмежавання па мэтавай куплі замежнай валюты юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку.

"У рамках правядзення мерапрыемстваў па паэтапнай лібералізацыі валютных адносін Нацыянальным банкам прынята рашэнне аб адмене абмежавання па мэтавай куплі замежнай валюты юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Адпаведная норма замацавана ў пастанове праўлення Нацбанка ад 28 снежня 2017 года нумар 538, якая ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля апублікавання", - растлумачылі ў Нацбанку.

Гэтай пастановай зацверджана новая рэдакцыя інструкцыі аб парадку правядзення валютна-абменных аперацый, якой прадугледжана ўстанаўленне аднастайнага парадку ажыццяўлення валютна-абменных аперацый, праводзімых юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на ўнутраным валютным рынку. Так, юрыдычныя асобы - рэзідэнты змогуць ажыццяўляць куплю замежнай валюты па неабходнасці, што вызначаецца імі самастойна. Не ўстанаўліваюцца таксама тэрміны выкарыстання купленай замежнай валюты.

Аналагічны парадак правядзення валютна-абменных аперацый будзе дзейнічаць і для індывідуальных прадпрымальнікаў.

У адпаведнасці з новай інструкцыяй, пры куплі замежнай валюты юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны будуць пазначаць код напрамку выкарыстання купляемай замежнай валюты. Пры гэтым пазначэнне такіх кодаў будзе мець выключна статыстычны характар і не будзе абмяжоўваць выкарыстанне набытай замежнай валюты па іншых напрамках.

Адмена абмежаванняў па мэтавай куплі замежнай валюты і ўстанаўленне аднастайнага парадку ажыццяўлення валютна-абменных аперацый з удзелам юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў забяспечаць большую свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці і дадуць магчымасць знізіць адміністрацыйныя выдаткі суб'ектаў гаспадарання, звязаныя з неабходнасцю звяртання ў Нацыянальны банк за атрыманнем дазволаў на куплю замежнай валюты на мэты, не прадугледжаныя заканадаўствам, прадаўжэнне тэрмінаў захоўвання і змяненне мэтавага выкарыстання купленай замежнай валюты. Прынятае рашэнне таксама створыць умовы для развіцця тэрміновага рынку з выкарыстаннем вытворных фінансавых інструментаў (форварды, валютныя ф'ючарсы, валютныя апцыёны, свопы).

Акрамя таго, адмена абмежаванняў па мэтавай куплі замежнай валюты для юрыдычных асоб стане дадатковым крокам у напрамку гарманізацыі валютнага заканадаўства ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і сфарміруе перадумовы для далейшай адмены іншых абмежаванняў і абцяжаранняў, устаноўленых валютным заканадаўствам Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі колькасць асуджаных непаўналетніх зніжаецца 2017 год - асуджана 1 198 чалавек (учынілі злачынства ў стане алкагольнага ап'янення - 251, пад дзеяннем наркотыкаў - 41); 2016 год - 1 341 чалавек (269, 80).