Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 сакавіка 2017, 12:59

Насельніцтва ў Беларусі кампенсуе больш за 70 працэнтаў сабекошту электраэнергіі

17 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Насельніцтва ў Беларусі кампенсуе 72 працэнты сабекошту электрычнай энергіі, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер насельніцтва кампенсуе 72 працэнты сабекошту электраэнергіі і 17 працэнтаў сабекошту цеплавой энергіі", - адзначыў Міхаіл Малашанка.

Паводле яго слоў, спажыванне цеплавой энергіі на ацяпленне для насельніцтва пастаянна зніжаецца. "У 2010 годзе зрасходавана больш за 23,4 млн Гкал, у 2015 годзе гэта лічба склала каля 22 млн Гкал. Спажыванне цеплаэнергіі на душу насельніцтва ў 2016 годзе было 2,3 Гкал, у 2010 годзе - 2,5 Гкал. Гэтыя вынікі дасягнуты як сістэмай ЖКГ, так і пры дапамозе самога насельніцтва, таму што яно пачало эканоміць", - сказаў Міхаіл Малашанка.

Таксама ён расказаў, што каля 75 працэнтаў энергакрыніц у сістэме ЖКГ выкарыстоўваюць драўнянае і тарфяное паліва, замяшчаючы тым самым дарагі прыродны газ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі