Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2017, 14:00

Наркевіч: у Беларусі наладжаны сістэмны маніторынг і кантроль за абгрунтаванасцю цэн

27 ліпеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Беларусі наладжаны сістэмны маніторынг і кантроль за абгрунтаванасцю цэн, заявіла сёння журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер наладжаны сістэмны маніторынг за цэнавай сітуацыяй у краіне, абгрунтаванасцю прымаемых рашэнняў. Гэта садзейнічае забеспячэнню даступнасці для насельніцтва цэн на тавары і паслугі першай неабходнасці", - сказала Ірына Наркевіч.

Паводле яе слоў, цяпер сітуацыя з цэнамі на спажывецкім рынку роўная. "Індэкс спажывецкіх цэн за студзень-чэрвень у параўнанні са снежнем 2016 года склаў 103,4 працэнта, што амаль у два разы ніжэй за ўстаноўлены ўрадам. Няма неабходнасці ўводзіць рэгуляванне па пераліку сацыяльна значных тавараў", - адзначыла намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі